BE RU EN

Лукашэнка «з вялікім шкадаваннем» успрыняў адстаўку Назарбаева

  • 19.03.2019, 21:32

Беларускі дыктатар патэлефанаваў кіраўніку Казахстана.

19 сакавіка адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым, які сёння абвясціў, што сыходзіць у адстаўку.

Беларускі дыктатар заявіў, што з вялікім шкадаваннем успрыняў гэты крок свайго сябра. Лукашэнка падкрэсліў, што мае цесныя шматгадовыя рабочыя і сяброўскія стасункі з Назарбаевым. «Гаворка ў цэлым атрымалася вельмі цёплай», - канстатуе БелТА.

Назарбаеў абвясціў пра сваю адстаўку ў жывым тэлеэфіры падчас нарады аб развіцці краіны. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Казахстана стаў спікер Сенату Касым-Жамарт Такаеў.

Апошнія навіны