Паліцыя ўстанавіла асобу падазраванага ў стральбе ў трамваі Утрэхта
- 18.03.2019, 17:54
У Twitter гарадской паліцыі апублікавалі фатаграфію падазронага мужчыны.
Паліцыя Нідэрландаў падазрае 37-гадовага ўраджэнца Турцыі ў датычнасці да стральбы ў адным з трамваяў горада Утрэхце, піша «Новое время».
У Twitter гарадской паліцыі апублікавалі фатаграфію падазронага мужчыны. Ён апрануты ў цёмна-сінюю куртку з капюшонам. Паліцыя апазнала яго як Гекмена Таніса (Gökmen Tanis).
Паліцыя заклікала грамадзян паведаміць праваахоўнікам пра ягонае месцазнаходжанне, але не набліжацца да падазраванага.