BE RU EN

Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу зробленая аперацыя

  • 14.03.2019, 10:42

Аперацыя прайшла без ускладненняў.

Кіраўнік Каталіцкай Царквы Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раніцай 13 сакавіка перанёс аперацыю на хрыбетніку, яна прайшла без ускладненняў, піша каталіцкі партал catholic.by у сваім Фэйсбуку.

«Іерарх ачуняў пасля наркозу, але пакуль адчувае моцны боль. Ён шчыра дзякуе ўсім за малітву і просіць вернікаў працягваць малітоўную падтрымку», - паведамляецца ў заяве.

Апошнія навіны