BE RU EN

Фотафакт: У Грузіі прадаюць бургеры «па-беларуску»

  • 12.03.2019, 20:15

Чым яны адрозніваюцца ад класічных?

Беларускі гісторык і сацыёлаг Аляксей Ластоўскі цяпер падарожнічае па Грузіі. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён падзяліўся фатаграфіяй бургера «па-беларуску», які замовіў у Тбілісі.

«Спрацаваў маркетынг - не змог адмовіцца ад «бургера па-беларуску!» - напісаў Ластоўскі.

Адрозненне гэтага бургера ад класічнага ў тым, што ён пасыпаны тонкай саломкай смажанай бульбы.

Кошт такога бургера - 15 лары (крыху менш за 12 рублёў).

Апошнія навіны