BE RU EN

ЗША плануюць стварыць станцыю каля Месяца і жылыя модулі на паверхні Месяца

  • 10.03.2019, 20:07

Трамп плануе запытаць у Кангрэса павелічэнне выдаткаў NASA на каланізацыю Месяца.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе запытаць у Кангрэса павелічэнне выдаткаў NASA на каланізацыю Месяца на $ 500 млн у 2020-м фінансавым годзе, які пачнецца 1 кастрычніка 2019 года. Пра гэта паведаміла ў суботу газэта The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, інфармуе nn.by.

У цэлым адміністрацыя прэзідэнта ЗША мерыцца дамагчыся ад Кангрэса выдачы $ 21 млрд на ўсе праграмы Нацыянальнага агенцтва аэранаўтыкі і даследавання касмічнай прасторы.

Галоўным прыярытэтам з'яўляецца стварэнне станцыі ля Месяца Lunar Gateway і інфраструктуры, якая злучае Зямлю з яе натуральным спадарожнікам, аж да заселеных модуляў на паверхні Месяца. Удзел у гэтым праекце будзе адкрыты для ўсіх зацікаўленых міжнародных партнёраў.

Апошнія навіны