BE RU EN

Стала вядома, якім будзе надвор'е ў выходныя

  • 8.02.2019, 15:51

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

Пачатак лютага выдаўся цёплым, ападкаў было няшмат, а тэмпературны фон за першы тыдзень месяца выявіўся на 4-6°С вышэйшым за кліматычную норму.

Як паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет Мінпрыроды, у гэтыя выхадныя павышаны тэмпературны рэжым захаваецца.

9 лютага варункі надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага ціску, істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. На асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ў асноўным складзе 0...-6°С, месцамі пры прасвятленнях яна панізіцца да -8°С, максімальная тэмпература ўдзень -2...+4°С, на паўднёвым захадзе да +6°С.

У нядзелю ўначы на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -5...+2°С, на ўсходзе пры прасвятленнях да -7°С, максімальная тэмпература ўдзень 0...+7°С.

У панядзелак, 11 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (дождж, мокры снег), якія месцамі будуць суправаджацца парывістым ветрам. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3...+4°С, максімальная тэмпература ўдзень 0...+6°С.

Апошнія навіны