BE RU EN

Фотафакт: З беларускіх школьнікаў бяруць два рублі за хлеб з вадой

  • 8.02.2019, 11:35

Як выглядае абед у слонімскай школе.

«Вось гэты, э-э-э, абед у 10-й слонімскай школе каштуе... ДВА РУБЛі! 2 рублі за хлеб з вадой, Карл!», - піша беларускі журналіст і блогер Сцяпан Святлоў у тэлеграм-канале NEXTA.

«Дзеці ў жаху, яны там учора ледзь не страйкавалі разам з бацькамі. А вось адміністрацыя сказала, што ўсё выдатна і гэта проста праверка новага меню: «Дый наогул, што за дзеці грэблівыя пайшлі, і так ядуць немаведама што, а тут скардзяцца».

Апошнія навіны