BE RU EN

Краіны NАТО падпішуць сёння пратакол аб далучэнні Македоніі

  • 6.02.2019, 11:39

Цырымонія адбудзецца ў штаб-кватэры Альянсу ў Брусэлі.

Амбасадары краін-чальцоў NАТО ў сераду, 6 лютага, падпішуць пратакол аб далучэнні Македоніі да Альянсу, паведамляе eurointegration.com.ua.

Цырымонія падпісання адбудзецца ў штаб-кватэры NАТО ў Брусэлі. У ёй возьме ўдзел македонскі міністр замежных спраў Нікола Дзімітроў.

Такім чынам, шлях да далучэння 30-га чальца NАТО будзе адкрыты. Пратакол аб далучэнні Македоніі яшчэ трэба будзе ратыфікаваць кожнай краіне-чальцу сілавога блока.

Уступленне Македоніі ў Альянс стала магчымым пасля таго, як краіна пагадзілася змяніць назву на Рэспубліка Паўночная Македонія. Грэцыя гадамі блакавала сяброўства Македоніі ў NАТО, мяркуючы, што яе назва ўтрымлівае тэрытарыяльныя прэтэнзіі.

Грэцыя мае намер ратыфікаваць пратакол аб далучэнні Македоніі на гэтым тыдні. Пасля гэтага, згодна з умовамі дамовы паміж краінамі, Македонія афіцыйна зменіць назву і паведаміць пра гэта ў ААН ды іншыя міжнародныя арганізацыі.

Апошнія навіны