BE RU EN

Затрыманая актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Мая Навумава

  • 28.02.2019, 10:38

Затрыманне звязанае з удзелам у акцыі «Свабоду палітвязням!».

Толькі што ў Менску затрыманая актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Мая Навумава, паведаміў у «Фэйсбуку» актывіст Кірыл Васілеўскі.

Яе вязуць у РУУС Цэнтральнага раёна.

Ужо другі дзень чакаюць суду актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў, Арцём Чарняк, Вольга Нікалайчык, адзін з лідараў БХД Павал Севярынец, анархісты Зміцер Паліенка і Насця Гусева.

Міліцыя актыўна шукае іншых удзельнікаў акцыі «Свабоду палітвязням!», якая прайшла 26 лютага ў цэнтры Менска.

Апошнія навіны