BE RU EN

Фотафакт: Як цяпер выглядае «лава Клінтана»

  • 2.02.2019, 21:45

Журналісты наведалі Курапаты.

Лава памяці ад амэрыканскага народа ў Курапатах зноў разбураная вандаламі. 2 лютага 2019 года ўрочышча наведалі журналісты «Радыё Свабода».

ФОТА: SVABODA.ORG

Яны не заспелі там ні актывістаў, ні міліцыянтаў.

ФОТА: SVABODA.ORG

Відаць разбітыя свечкі на памятным знаку.

ФОТА: SVABODA.ORG

Па-ранейшаму на дзяржаўным помніку ў Курапатах застаецца свастыка, якую нанеслі невядомыя вандалы ў снежні.

Тады ж у снежні абаронца Курапатаў Пётра Рабушка ды іншыя актывісты казалі, што спынілі вандала, які прыйшоў на тэрыторыю народнага мемарыяла, каб зламаць гэты помнік.

Гісторыя «лавы Клінтана»

15 студзеня 1994 года прэзідэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візітам. Гэта пакуль адзіны ў гісторыі незалежнай Беларусі візіт кіраўніка ЗША.

Візіт Клінтана быў кароткі, толькі дзень, але прэзідэнт знайшоў час пабываць у Курапатах, дзе ўсклаў кветкі да крыжа, усталяванага ў памяць дзясяткаў тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Тут жа Біл Клінтан урачыста адкрыў мемарыяльны знак з надпісам «Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці». Гэты знак - каменную лаву - прывезлі са Штатаў літаральна за дзень да візіту Клінтана і ўсталявалі ў Курапатах уночы 15 студзеня.

ФОТА: SVABODA.ORG

Апошнія навіны