BE RU EN

У Мазыры на Прыпяці ад берага адарвала баржу-бар з людзьмі

  • 16.02.2019, 18:09

На баржы знаходзіліся тры чалавекі.

Баржу-бар з людзьмі на борце, якая адарвалася ад берага Прыпяці, выратавалі раніцай 16 лютага работнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый у парку Перамогі ў Мазыры.

Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на МНС, пасля прыбыцця выратавальнікаў да месца выкліку высветлілася, што на адлегласці прыблізна 15 метраў ад берага знаходзіцца баржа-бар, адзін з двух трасоў якой абарваны. На баржы тры чалавекі: афіцыянт 1999 года нараджэння і двое мужчын 1996 года нараджэння.

Работнікі МНС эвакуіравалі мужчын на бераг пры дапамозе выратавальнай дошкі і вяроўкі і перадалі для агляду медыкам. Ратавальнікі замацавалі баржу і прышвартавалі яе да берага. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны