BE RU EN

«Мінскхлебпрам» пакінулі без гендырэктара

  • 16.02.2019, 10:15

Уладзімір Талайка пакінуў пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства «Мінскхлебпрам».

Інфармацыю пра гэта tut.by пацвердзілі на самім прадпрыемстве.

«Яму не прадоўжылі кантракт. Апошні дзень быў 13 лютага», - сказалі ў «Мінскхлебпраме».

Выканаўцам абавязкаў кіраўніка «Мінскхлебпрама» стаў галоўны інжынер Віктар Пашкоўскі.

Уладзімір Талайка кіраваў «Мінскхлебпрамам» з 2011 года. Выпускнік Маладзечанскага політэхнічнага тэхнікума ў спецыяльнасці «тэхнік-механік» на пачатку кар'еры паспеў папрацаваць на Верасковым спіртзаводзе. У 1986 годзе, калі ішла рэструктурызацыя спіртавой і лікёра-гарэлачнай прамысловасці, пераразмеркаваўся на менскі хлебазавод №4 на пасаду майстра рамонтнага ўчастка. З гэтага часу ягоная прафесійная дзейнасць была звязаная з хлебабулачнай прамысловасцю.

Ужо больш за год у «Мінскхлебпраме» адбываюцца хваляванні. У судах і праваахоўных органах разглядаецца некалькі рэзанансных спраў, галоўнымі фігурантамі якіх з'яўляюцца топ-мэнэджары гэтага аб'яднання. А ў канцы мінулага года кіраўнікі чатырох хлебазаводаў і зусім выказалі недавер Уладзіміру Талайку.

Апошнія навіны