BE RU EN

Вядоўца БТ мацюкаўся ў жывым эфіры

  • 15.02.2019, 21:44

Мікалай Хадасевіч не ведаў, што ў эфіры сарваўся рэкламны блок.

14 лютага на тэлеканале «Беларусь 5» здарыўся канфуз - спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч злёгку вылаяўся ў жывым эфіры. Хадасевіч вёў праграму «Спорт-цэнтр» у перапынку матчу 1/16 Лігі Еўропы «Шахцёр» (Украіна) - «Айнтрахта» (Нямеччына) і не ведаў, што ў эфіры сарваўся рэкламны блок, піша «Еврорадио».

Пасля пары секундаў цемры замест рэкламы ўключылася камера ў студыі, дзе ў гэты час вырашаліся «працоўныя моманты». Вядоўца дастаў з-пад стала забытыя там сцяжкі букмекерскай канторы «Пары-Матч» і эмацыйна выказаўся з нагоды таго, што іх не было ў кадры ў першай частцы праграмы.

«Так і працуеце!» - пракаментаваў другі вядучы праграмы:

Увага, у відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка!

Апошнія навіны