BE RU EN

Генадзь Фядыніч: Будзем падаваць апеляцыю

  • 14.02.2019, 12:16

Прафсаюз РЭП прадоўжыць барацьбу з паклёпам прапагандыстаў.

Суд Цэнтральнага раёна Менска адмовіў у разглядзе пазову прафзвязу РЭП аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да сайта belnovosti.by. Кіраўнікі прафзвязу рыхтуюць апеляцыю. Справа тычыцца артыкула «Фіктыўны РЭП Фядыніча», паведамляе euroradio.fm.

«Гледзячы, як суддзя вядзе гэты працэс, як адмаўляе нашы хадайніцтвы, я быў падрыхтаваны да адмовы, - распавёў лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч. - Будзем падаваць апеляцыю. Столькі фактаў без дакументаў на тым сайце. Карацей, адмовілі і кропка».

У траўні 2018 года на сайце belnovosti.by з'явіўся матэрыял «Фіктыўны РЭП Фядыніча». Аўтар сцвярджае, што пад прыкрыццём дзейнасці прафзвязу лідары арганізацыі атрымліваюць грошы для фінансавання свайго жыцця. Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік яшчэ летась звярнуліся ў суд і патрабуюць ад сайта зняпраўджвання.

Апошнія навіны