BE RU EN

Беларускія тэнісісткі датэрмінова выйшлі ў паўфінал Кубка Федэрацыі

  • 10.02.2019, 15:27

Арына Сабаленка разграміла немку Лауру Зігемунд.

Арына Сабаленка разграміла ў трэцяй сустрэчы чвэрцьфіналу Кубка Федэрацыі Лауру Зігемунд - 6:1, 6:1. Гэтая перамога дазволіла нацыянальнай камандзе Беларусі датэрмінова перамагчы Нямеччыну - 3:0, паведамляе tut.by.

Арына адразу ж павяла 3:0 і ўпэўнена давяла першы сэт да перамогі з лікам 6:1.

У пачатку другой партыі Зігемунд паспрабавала навязаць барацьбу, першыя тры геймы даходзілі да разборак на «больш-менш», але затым Сабаленка зрабіла брэйк, што канчаткова дэмаралізавала немку. Лаура больш не змагла перамагчы ў аніводным гейме і саступіла ў другім сэце з тым жа лікам.

Фото: tut.by
Фото: tut.by
Фото: tut.by
Фото: tut.by
Фото: tut.by
Фото: tut.by
Фото: tut.by

Нагадаем, што ў першы дзень Аляксандра Сасновіч падолела Таццяну Марыю (7:6, 6:3), а Арына Сабаленка - Андрэю Петкавіч (6:2, 6:1).

Гульня скончыцца парнай сустрэчай, у якой Беларусь прадставяць Вікторыя Азаранка і Лідзія Марозава. Адзіночны паядынак быў скасаваны.

У паўфінале Беларусь згуляе з пераможцам матчу паміж Аўстраліяй і ЗША. Пасля першага дня ў гэтай гульні лік роўны - 1:1.

Апошнія навіны