BE RU EN

У Санкт-Пецярбургу прайшлі пікеты за незалежнасць Беларусі

  • 9.12.2019, 11:21

Пратэстоўцы трымалі плакаты «Жыве Беларусь!» і «За нашу і вашу свабоду».

У паўночнай сталіцы Расеі 8 снежня таксама прайшлі пікеты супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і РФ, паведамляе «Белсат».

Серыя адзіночных пікетаў прайшла на Малой Садовай вуліцы ў Санкт-Пецярбургу. Яны праводзіліся на знак салідарнасці з акцыямі пратэсту ў Менску, паведамляе ў Facebook Марына Кен.

«Цяпер Беларусі пагражае рэальная небяспека. Гаворка ідзе пра паглынанне нешматлікага народа, у параўнанні з Расеяй», – адзначыла ўдзельніца пікету Яўгенія Літвінава.

Актывістка выказала надзею, што Беларусь застанецца асобнай незалежнай краінай.

Недалёка ад месца правядзення акцыі стаялі аўтазакі. Да яе ўдзельнікаў падыходзілі паліцыянты.

Удзельнікі таксама трымалі плакаты з надпісамі «Жыве Беларусь!», «За нашу і вашу свабоду», «Не трэба "інтэграваць" Пуціна на 5-ы тэрмін ні ў Расею, ні ў Беларусь».

Нагадаем, што 7 і 8 снежня ў Менску прайшлі масавыя акцыі за незалежнасць Беларусі. Мітынгі і шэсці кожны дзень доўжыліся 5 гадзінаў і сабралі тысячы чалавек.

Апошнія навіны