BE RU EN

Вячаслаў Сіўчык: У імперыю зла ўжо быў убіты асінавы кол

  • 8.12.2019, 14:03

Сёння мы абаронім Беларусь - а заўтра яна абароніць нас.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

На Кастрычніцкай плошчы выступіў адзін з кіраўнікоў руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Ён адзначыў, што 8 снежня 1991 году на нашай зямлі «быў убіты асінавы кол у імперыю зла». Ён заклікаў беларусаў не здавацца і змагацца за сваю краіну.

«Беларусь не павінна маўчаць. Дарагія мае! Калі я бачу вашы твары, я бачу Беларусь. Я ведаю: Беларусь жыла, Беларусь жыве і Беларусь будзе жыць. Я ведаю, што мы пераможам. Таму я заклікаю ўсіх да актыўнасці: сёння мы абаронім Беларусь - а заўтра яна абароніць нас».

Апошнія навіны