BE RU EN

«Баста»: Кашмарны сон Лукашэнкі становіцца рэальнасцю

  • 8.12.2019, 8:55

Акцыя за незалежнасць у Менску многае паказала.

Дыктатар учора з'ехаў з Сочы, нават не зрабіўшы ніякіх заяваў. Паведаміць журналістам не было чаго. Эпоха «нафты і газу ў абмен на нічога» незваротна сышла, піша тэлеграм-канал «Баста».

Кашмарны сон, што пераследаваў Лукашэнку апошнія гады, становіцца рэальнасцю. Грошай на пенсіі і заробкі не будзе ўжо ў студзені. Запушчаны напярэдадні парламенцкіх выбараў друкарскі варштат адгукнецца дэвальвацыяй і гарачай вясной на вуліцах. Учорашняя акцыя ў Менску паказала, што беларусы ўжо гатовыя да яе.

Нагадаем, ўчора ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць так званай інтэграцыі. Мітынг доўжыўся пяць гадзін і сабраў тысячы ўдзельнікаў. Арганізатары акцыі заявілі, што пратэст працягнецца 8 снежня а 12:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Апошнія навіны