Удзельнікі акцыі ў Менску рушылі калонай на плошчу Незалежнасці
- 7.12.2019, 13:19
Потым пратэстоўцы маюць намер вярнуцца на Кастрычніцкую плошчу.
Сёння ў Менску на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. На плошчы сабралася ўжо некалькі тысячаў чалавек. Арганізатары акцыі за незалежнасць заклікаюць менчукоў прыязджаць на Кастрычніцкую плошчу.
Удзельнікі акцыі ў Менску рушылі калонай на плошчу Незалежнасці. Да гэтага заклікаў адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец.
Удзельнікі шэсця па праспекце Незалежнасці скандуюць: «Саюзная дзяржава з Расеяй – гэта вайна!», «Саюз з Расеяй – гэта галеча!», «Баста!», «Жыве Беларусь!», «Незалежнасць!».
Пасля гэтага ўдзельнікі акцыі маюць намер вярнуцца назад на Кастрычніцкую плошчу.