BE RU EN

Юныя беларусы: Якая Расея? У нас ёсць свая краіна

  • 7.12.2019, 11:55

Прадаць яе за нафту-газ – гэта самае нізкае, што можна зрабіць.

Сёння ў Менску праходзяць дзве акцыі, накіраваныя на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

Юны ўдзельнік «Жывога ланцуга» сказаў журналістам:

«Мяне клічуць Ілля, я прыйшоў не акцыю “Жывы ланцуг”, якую абвесціў “Свежы вецер”.

Фото: «Белсат»

Я за незалежнасць Беларусі, таму я і прыйшоў».

Яго падтрымаў сусед у «жывым ланцугу»:

Фото: «Белсат»

«Якая Расея? У нас ёсць свая краіна. Нашы людзі змагаліся за незалежнасць сотні гадоў. І цяпер прадаць яе за нафту-газ – гэта самае нізкае, што можна зрабіць. Нават калі ў Расеі заробкі большыя, у нас ёсць свая краіна. Трэба мець гонар і годнасць».

Апошнія навіны