BE RU EN

У Кангрэсе ЗША зацвердзілі абаронную дапамогу Украіне

  • 12.12.2019, 13:33

Кіеў атрымае $300 мільёнаў.

Палата прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса зацвердзіла закон аб абаронным бюджэце, дадаўшы ў яго geyrns аб санкцыях супраць кампаній, якія маюць дачыненне да будаўніцтва "Паўночнай плыні-2".

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пастанова была прынятая пераважнай большасцю галасоў (377-48).

Пастанова, прынятая Палатай прадстаўнікоў, павінна прайсці зацвярджэнне ў Сэнаце; чакаецца, што гэта адбудзецца ўжо ў пачатку наступнага тыдня. Далей яго павінен падпісаць прэзідэнт.

Пункты дакумента прадугледжваюць да $300 млн у 2020 фінансавым годзе для выдачы Украіне дапамогі ў сферы бяспекі, з якіх $100 млн даступныя для смяротнага абароннага ўзбраення. Нагадаем, у бюджэце 2019 годзе на гэта было прадугледжана на $50 млн менш.

Дакумент таксама дадасць да адпаведных катэгорый дапамогі Украіне ў бяспецы і выведцы прыбярэжныя абарончыя крылатыя ракеты і супрацькарабельныя ракеты.

Апошнія навіны