BE RU EN

Шнураў высмеяў адхіленне РФ ад міжнароднага спорту

  • 10.12.2019, 12:13

Музыка склаў саркастычны верш.

Вядомы расейскі артыст, лідар гурта "Ленінград" Сяргей Шнураў, высмеяў адхіленне Расеі ад міжнародных спаборніцтваў. Сваё меркаванне ў вершаванай форме музыка апублікаваў на старонцы ў Instagram, паведамляе korrespondent.net.

Шнураў напісаў, што чатырохгадовае адхіленне ад спаборніцтваў не засмуціла расейскіх спартоўцаў. Ён выказаў здагадку, што такая пастанова міжнароднага камітэта дапаможа зэканоміць мільярды "для навукі, для студэнтаў і лекараў".

У сваім творы артыст заявіў, што расейцы не сумуюць ад чатырохгадовага адхілення, паколькі цяпер у краіны з'явілася магчымасць выдаткаваць фінансавыя сродкі не на міжнародныя спаборніцтвы, а на навуку, адукацыю і медыцыну. Ён прапанаваў выкарыстоўваць спартовы азарт у гульні ў більярд.

Шнураў прапанаваў спартоўцам рэалізаваць азарт у спартовым більярдзе. Таксама музыка саркастычна адзначыў, што пакуль у іншых краінах "мячы штурхалі", расейцы "бомбу змайстравалі".

Напярэдадні выканальны камітэт WADA прыняў пастанову адхіліць Расею ад удзелу ў Алімпіядах і чэмпіянатах свету тэрмінам на чатыры гады. Расейскія спартоўцы змогуць выступаць у міжнародных турнірах пад нейтральным сцягам. Таксама адзначаецца, што адхіленне Расеі ад міжнародных спаборніцтваў не закране Еўра-2020.

Апошнія навіны