BE RU EN

Зяленскі прапанаваў Джэку Ма адкрыць даследчы цэнтр ва Украіне

  • 9.11.2019, 12:56

Заснавальніку Alibaba таксама распавялі пра праект дзяржавы ў смартфоне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў заснавальніку кампаніі Alibaba Group Джэку Ма адкрыць ва Украіне R&D-цэнтр для пашырэння работы ў еўрапейскім рэгіёне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

«У нас вельмі амбіцыйныя мэты. Мы хочам цалкам перазагрузіць Украіну, каб у краіне з'яўляліся такія людзі, як вы», - заявіў Зяленскі.

Ён падзяліўся з Ма ідэй праекта Дзяржава ў смартфоне і падкрэсліў важнасць лічбавых тэхналогій у трансфармацыі краіны.

Таксама Зяленскі адзначыў, што Украіна мае адных з найлепшых у свеце спецыялістаў па data analytics і можа прапанаваць сапраўды моцную экспертызу для стварэння цэнтра аналізу звестак і штучнага інтэлекту (data analytics and artificial intelligence).

Раней Джэк Ма параіў Украіне развіваць прыватны сектар і давяраць прадпрымальнікам.

Нагадаем, нядаўна Джэк Ма ўзначаліў рэйтынг самых багатых людзей Кітая. Заснавальнік Alibaba быў на першым месцы ў спісе Forbes ужо пасля таго, як сышоў з пасады кіраўніка кампаніі ў верасні гэтага года.

Апошнія навіны