BE RU EN

Капітан другога рангу на Плошчы: Я гатовы ўкленчыць перад гэтай моладдзю

  • 9.11.2019, 11:39

Афіцэр падзякаваў беларускай моладзі, якая прыйшла на плошчу Свабоды.

Папулярны беларускі блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацыяльных сетках, правёў сустрэчу падпісчыкаў у Менску на плошчы Свабоды. На сустрэчу прыйшло блізу 2 тысяч чалавек.

На сустрэчы да моладзі звярнуўся афіцэр-падводнік, капітан другога рангу ў адстаўцы.

«Я капітан другога рангу ў запасе, камандзір атамнай падводнай лодкі «Ленінскі камсамол». Я служыў гэтай праклятай Расеі ўсё жыццё. Я гатовы ўкленчыць перад гэтымі юнакамі, якія не пабаяліся гэтых злыдняў і выйшлі на вуліцу. Нам баяцца ўжо няма часу, а яны - малайцы. Жыве Беларусь!», - сказаў пажылы афіцэр.

Апошнія навіны