BE RU EN

Улады Беларусі заклапаціліся наплывам імпартнай ежы

  • 5.11.2019, 14:23

Чакаць дэфіцыту імпартных тавараў на паліцах?

Урад Беларусі занепакоены ростам імпарту харчоў. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Саўміна, паведамляе прэс-служба ўрада.

- У замежным гандлі таварамі ў нас прадаўжае выяўляцца дысбаланс: пры спадзе ўласных продажаў нарошчваем імпарт, - сказаў Румас.

Напрыклад, імпарт кандытарскіх вырабаў у вартасным вылічэнні павялічыўся на 15%, шакаладных вырабаў - на 30%, пшанічнай мукі - удвая, піва - на 19%, вады (уключаючы мінеральную і газаваную) - на 6%.

Кіраўніцтву дзяржканцэрна «Белдзяржхарчпрам» даручана выправіць становішча спраў.

Агулам, сітуацыя ў эканоміцы Беларусі не задавальняе ўрад. Не выкананыя найважнейшыя параметры росту прадукцыйнасці працы і экспарту, адстае ад прагнозу і тэмп росту ВУП. Зніжэнне прамысловай вытворчасці пацягнула ўніз транспартныя паслугі і аптовае тавараабарачэнне.

Апошнія навіны