BE RU EN

Беларуска здабыла бронзу на этапе Кубка свету ў плаванні

  • 3.11.2019, 19:19

Аліна Змушко стала адной з найлепшых на дыстанцыі 50 метраў брасам.

Беларуская спартоўка Аліна Змушко на этапе Кубка свету ў плаванні ў Казані паказала 3-і вынік у фінале на дыстанцыі 50 метраў брасам - 31,18, піша pressball.by.

Перамогу здабыла Джэніфер Кансейсаа з Бразіліі - 30,68, другое месца заняла італьянка Арыяна Касільёне - 31,10.

Учора Аліна Змушко была трэцяй на дыстанцыі 100 метраў брасам (1.08,11).

Апошнія навіны