BE RU EN

Лукашэнка падпісаў указ аб мадэльнай дзейнасці

  • 21.11.2019, 19:28

Кіраўнік заклапаціўся «важнымі» праблемамі для краіны.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №423 «Аб мадэльнай дзейнасці», паведамляе interfax.by.

«Дакумент накіраваны на развіццё ў краіне мадэльнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для ўдасканалення работы Нацыянальнай школы прыгажосці. Прававыя асновы рэгулявання гэтай сферы ў Беларусі ствараюцца ўпершыню», - гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўказе канкрэтызаваныя значэнні і вызначэнні тэрмінаў, звязаных з мадэльнай дзейнасцю, замацаваны праваадносіны паміж мадэльным агенцтвам і мадэллю, вызначаны асаблівасці ўкладання кантрактаў для непаўналетніх асоб.

Таксама пашыраюцца функцыі і тыпы эканамічнай дзейнасці Нацыянальнай школы прыгажосці, устанаўліваецца парадак кампенсацыі бюджэтных сродкаў, затрачаных школай на навучанне мадэлі. Правілы, якія рэгулююць падбор, навучанне і працаўладкаванне мадэляў, у тым ліку непаўналетніх, і іншыя пытанні мадэльнай дзейнасці будуць вызначаныя ўрадам.

Апошнія навіны