BE RU EN

Фотафакт: на Чыжоўскім вадасховішчы ў Менску плавае лазня

  • 18.11.2019, 20:01

У лазні можна адплыць на сярэдзіну вадаёма.

На Чыжоўскім вадасховішчы мужчына, які жыве на вуліцы Галадзеда, пабудаваў лазню-плыт на вадзе, пра гэта напісала удзельніца групы Вконтакте, прысвечанай Чыжоўцы, паведамляе the-village.me.

Паколькі вада ў возеры тэхнічная, гарадскія ўлады без праблем выдалі мужчыну дазвол.

Акрамя самой парылкі, у канструкцыі ёсць пакой для адпачынку.

У лазні можна адплыць на сярэдзіну вадаёма. Якую хуткасць яна здольная развіваць, не паведамляецца.

Апошнія навіны