BE RU EN

Лекары выратавалі жыццё прэзідэнту Сербіі

  • 17.11.2019, 15:40

Міністр аховы здароўя краіны выступіў з заявай.

Лекары ў Бялградзе «выратавалі жыццё» прэзідэнту Сербіі Аляксандару Вучычу, шпіталізаванаму праз праблемы з сэрцам у суботу.

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Сербіі Злацібор Ланчар, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на РТС.

Ланчар сказаў, у Вучыча невялікія хранічныя праблемы з сэрцам, але ў пятніцу ўвечары адбылося сур'ёзнае пагаршэнне стану, і ён вымушаны быў звярнуцца да лекараў.

Лекары Вайскова-медыцынскай акадэміі, куды прывезлі Вучыча, прыйшлі да высновы, што жыццё прэзідэнта ў небяспецы.

Са слоў міністра, лекары тэрмінова распачалі неабходныя захады, а арганізм прэзідэнта добра адрэагаваў на тэрапію.

Лекары загадалі Вучычу паменшыць сваю рэгулярную нагрузку найбліжэйшым часам, каб цалкам аднавіцца.

Апошнія навіны