BE RU EN

З украінскай фракцыі «Слуга народа» выключылі двух народных дэпутатаў

  • 15.11.2019, 12:54

Пастанова была прынятая на пасяджэнні фракцыі.

З кіроўнай украінскай фракцыі «Слуга народа» выключылі народных дэпутатаў Ганну Скараход і Антона Палякова.

Адпаведная пастанова была прынята на пасяджэнні фракцыі, паведамляе карэспандэнт «Нового времени».

Кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія заяўляў, што Ганну Скараход выключаць з фракцыі «Слугі народа» пасля яе абвінавачванняў на адрас кіраўніцтва фракцыі і Офіса прэзідэнта Украіны.

Таксама ён сцвярджаў, што Скараход нібыта неаднаразова прапаноўвала іншым дэпутатам грошы за «развязанне» тых ці іншых пытанняў.

Апошнія навіны