BE RU EN

NASA запусціць на Венеру касмічных скатаў

  • 14.11.2019, 11:25

Касмічныя караблі незвычайнай канструкцыі плануюць выкарыстаць для даследавання планеты.

Інжынеры з Універсітэта Бафала на замову NASA створаць "касмічных скатаў". Яны будуць лунаць у атмасферы планеты і збіраць звесткі, піша korrespondent.net.

Механізмы змогуць трансфармавацца, зараджацца ад сонечных батарэй, вытрымліваць аблокі з сернай кіслаты і тэмпературу да +500 градусаў паводле Цэльсія.

Караблі аснасцяць крыламі кшталту грудных плаўнікоў скатаў. Гэта дапаможа зондам утрымлівацца і перамяшчацца ў атмасферы планеты пры моцным ветры.

Плануецца, што «скаты» будуць аблятаць Венеру кожныя чатыры-шэсць дзён. З іх дапамогай навукоўцы спадзяюцца атрымаць узоры паветра, вывучыць клімат і вулканічную актыўнасць на планеце.

Апошнія навіны