BE RU EN

Tesla пабудуе вялікі завод пад Бэрлінам

  • 13.11.2019, 12:47

На новым прадпрыемстве будуць выпускацца электрамабілі і батарэі да іх.

Амерыканскі канцэрн вытворчасці электрамабіляў Tesla пабудуе новы буйны завод у ваколіцах Бэрліна. Аб'ект будзе размяшчацца недалёка ад новага бэрлінскага аэрапорта, які цяпер будуецца. Пры заводзе плануецца таксама адкрыць інжынерны і дызайнерскі цэнтр, паведаміў кіраўнік Tesla Ілан Маск, піша dw.com.

Маск зрабіў гэтую заяву на цырымоніі ўручэння прэміі «Залатое стырно» (Goldenes Lenkrad), які прысуджаецца штотыднёвікам Bild am Sonntag. Выбар Бэрліна ў якасці месца для будаўніцтва новага завода Маск патлумачыў «выключнай якасцю нямецкага інжынернага мастацтва».

На заводзе пад Бэрлінам Tesla будзе выпускаць электрамабілі, пачынаючы з мадэлі Y, і батарэі да электрамабіляў. Са звестак газеты Bild, рэалізацыя праекта дасць магчымасць стварыць да 10 тысяч новых працоўных месцаў.

Апошнія навіны