Відэахіт: У Аргентыне на адкрыцці стадыёна выступіў велізарны агністы леў
- 11.11.2019, 20:55
Жывёла па-гаспадарску прайшлася па даху бакавой трыбуны.
Аргентынскі футбольны клуб «Эстудыянтэс» 10 лістапада вярнуўся на родны стадыён «Эстадыа Хорхе Луіс Хірш». Вяртанне атрымалася вельмі эфектным: на стадыён спраецыравалі галаграфічнага вогненнага льва (гэта адзін з сімвалаў клуба). Жывёла па-гаспадарску прайшлася па даху бакавой трыбуны, адначасна рыкаючы, піша «Медуза».
Вяртання на стадыён гульцы і заўзятары «Эстудыянтэс» чакалі 14 гадоў: у 2005 годзе арэну зачынілі праз праблемы з бяспекай, рэканструкцыю пачалі толькі ў 2008 годзе.