Ілон Маск запусціць другую партыю спадарожнікаў для раздачы інтэрнэту
- 11.11.2019, 15:28
24 траўня SpaceX паспяхова запусціла ракету-носьбіт Falcon 9 з 60 інтэрнэт-спадарожнікамі праекта Starlink.
Амерыканская кампанія ў вытворчасці касмічнай тэхнікі SpaceX запланавала 11 лістапада запусціць на нізкую калязямную арбіту ракету Falcon 9 з 60 міні-спадарожнікамі для інтэрнэт-праекта Starlink. Аб гэтым кампанія паведаміла ў Twitter, паведамляе gordonua.com.
«Заўтра (11 лістапада. - заўв.) каманда збіраецца запусціць 60 спадарожнікаў Starlink - самую цяжкую карысную нагрузку на сёння», - гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаецца, гэта ўжо другое адпраўленне на зямную арбіту партыі інтэрнэт-спадарожнікаў і першы ў гісторыі касманаўтыкі пуск з выкарыстаннем адной і той жа першай ступені ракеты-носьбіта чацвёрты раз запар.
SpaceX плануе мякка пасадзіць паскаральнік на плывучую платформу Of Course I Still Love You ў Атлантычным акіяне. Праз 45 хвілін пасля запуску марскія караблі Ms. Tree і МS. Chief паспрабуюць злавіць у надводныя сеткі абедзве створкі абцякальніка.
24 траўня SpaceX паспяхова запусціла ракету-носьбіт Falcon 9 з 60 інтэрнэт-спадарожнікамі праекта Starlink.
Starlink - праект сістэмы калязямных спадарожнікаў SpaceX для таннага і хуткаснага інтэрнэту. Усяго плануецца запусціць амаль 12 тысяч спадарожнікаў гэтага тыпу, створаных для поўнамаштабнай сеткі інтэрнэт, закліканай забяспечыць жыхароў Зямлі шырокапалосным доступам у інтэрнэт ва ўсякім месцы зямнога шара.
Мяркуецца, што ўсе яны будуць выведзеныя на арбіту пасля 2020 года. Агульная сума інвестыцый у праект ацэньваецца на $10 млрд.