BE RU EN

На беразе Чорнага мора знайшлі старажытны скарб

  • 8.10.2019, 18:20

Скарб маглі схаваць падчас нападу гунаў на старажытны горад Маркіянопаль.

Баўгарскія археолагі знайшлі скарб V стагоддзя на чарнаморскім узбярэжжы, паведамляе mir24.tv са спасылкай на The Sofia Globe.

Раскопкі праходзілі ў мястэчку Дзеўні. Агулам археолагі выявілі 16 залатых і больш за 20 бронзавых манет, якія належаць да гэтага перыяду. Найбольш каштоўнымі з'яўляюцца залатыя манеты з выявай імператара Феадосія II і стрыечнага брата імператара Валенцініяна III.

Са слоў экспэрта краязнаўчага музея Варны Хрыста Кузава, скарб маглі схаваць падчас нападу гунаў на старажытны горад Маркіянопаль.

Апошнія навіны