BE RU EN

Лукашэнка: Мы з маім сябрам Пуціным падарылі Украіну сваім ворагам

  • 8.10.2019, 12:24

Дыктатар адзначыўся дзіўным «геапалітычным» выказваннем.

Выступаючы на форуме «Менскі дыялог», Лукашэнка зрабіў выпад на адрас ЗША, паведамляе tut.by.

Дыктатар заявіў, што «сёння ЗША паглыбленыя ва Украіне не толькі ў развязанне праблемаў на ўсходзе краіны, але і ва ўсе эканамічныя і палітычныя пытанні».

– Абмяркоўваючы і са сваім сябрам, Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным, і з іншымі, мы кажам, што мы ж увесь час змагаліся ў СССР супраць Захаду, супраць NATO, было гэтае супрацьстаянне. А сёння мы Украіну проста падарылі сваім ворагам, сваім спаборнікам, сваімі рукамі аддалі Украіну, калі разважаць у старым стылі. За гэта амерыканцы і NATO павінны нам проста дзякаваць, што яны, напэўна, і робяць, размаўляючы паміж сабой. Але сёння яшчэ можна развязаць гэты канфлікт, таму што дыягназ пастаўлены, і трэба пачынаць лячыць, – сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны