BE RU EN

У Расеі вайсковец застрэліў васьмярых таварышаў па службе падчас змены варты

  • 25.10.2019, 15:24

Яшчэ трое - параненыя.

Расейскі вайсковец в Забайкалля адкрыў агонь па калегах, ёсць загінулыя і параненыя, паведаміла "Інтэрфаксу" інфармаваная крыніца.

З яе слоў, у вайсковай частцы ў пасёлку Горны вайсковец, як мяркуецца, жаўнер тэрміновай службы, які знаходзіўся ў варце, адкрыў агонь па калегах.

Несумяшчальныя з жыццём раненні атрымалі восем чалавек. Паводле папярэдніх звестак, трое параненых, сказаў суразмоўца агенцтва.

Жаўнер, які адкрыў стральбу, жывы, дадала крыніца, не ўдакладніўшы, ці затрыманы ён.

Апошнія навіны