BE RU EN

Абсалютная большасць беларусаў - супраць Лукашэнкі

  • 22.10.2019, 14:32

У краіне практычна не засталося людзей, якія падтрымліваюць дыктатара.

Пра гэта паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

«Лукашэнка дасягнуў свайго гістарычнага «максімуму». У Беларусі практычна не засталося людзей, якія падтрымліваюць палітыку дыктатара», - гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з інфармацыяй прэс-службы кампаніі, 95% беларусаў выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі.

Раней гэтую лічбу агучвалі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», абапіраючыся на звесткі, атрыманыя імі падчас збору подпісаў у Менску і рэгіёнах.

Так, вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп пасля збору подпісаў у пікетах і падчас абыходу кватэр заявіла, што 95% беларусаў, настроеных супраць Лукашэнкі - гэта абсалютна рэальная лічба.

Апошнія навіны