BE RU EN

У Брусэлі пачаўся саміт Еўразвязу

  • 17.10.2019, 17:35

Галоўнымі тэмамі сустрэчы ў Брусэлі стануць Brexit і наступ Турцыі ў Сірыі.

У Брусэлі пачаўся саміт Еўразвязу, шмат у чым прысвечаны Brexit. Напярэдадні саміту перамоўнікі ЕЗ і Вялікай Брытаніі абвясцілі пра дасягнутае з гэтай нагоды пагадненне, паведамляе «Польскае радыё».

Еўрапейскія лідары таксама абмяркуюць вонкавыя праблемы, уключаючы наступ Турцыі ў паўночна-ўсходняй Сірыі. У панядзелак, 14 кастрычніка, кіраўнікі дыпламатычных міністэрстваў краін ЕЗ асудзілі дзеянні Анкары і пастанавілі абмежаваць продаж зброі Турцыі.

Другім важным пытаннем саміту ў Брусэлі з'яўляецца вета Францыі аб пачатку перамоў аб уступленні Паўночнай Македоніі і Албаніі ў Еўразвяз. У сувязі з пазіцыяй Францыі прэм'ер-міністры Вышаградскай групы накіравалі кіраўніку Еўрапейскай рады ліст з заклікам правесці ў рамках саміту паглыбленую дыскусію, якая дазволіла б выйсці са складанай сітуацыі.

Апошнія навіны