BE RU EN

Відэафакт: У судзе зладзілі авацыю Змітру Паліенку

  • 17.10.2019, 12:28

Пасля адкрыцця працэсу актывіста сустрэлі як героя.

У Менскім гарадзкім судзе пасля таго, як працэс над Змітром Паліенкам атрымалася зрабіць адкрытым, актывіста сустрэлі воплескамі.

Відэа апублікаваў у «Фэйсбуку» паплечнік палітвязня Вячаслаў Касінераў.

На роліку відаць, што сабраныя ў зале сустракаюць Змітра Паліенку як героя. Людзі скандуюць: «Свабоду Паліенку!», «Жыве Беларусь!», «Зміцер, Зміцер, Зміцер!».

«Зміцер дамогся свайго: судовы працэс цяпер адкрыты. Але яго прывялі ўжо ў кайданках, мы чулі брэх сабак – гэта значыць, яго абшуквалі з сабакамі, фашысцкая ўлада зноў паказала свой ашчэр. Але Зміцер жывы і ён дамогся свайго. Малойца!» – пракаментаваў сітуацыю Вячаслаў Касінераў.

Нагадаем, што сёння Менскі гарадскі суд прадоўжыў разгляд справы супраць актывіста Змітра Паліенкі. У пачатку суда палітвязень на знак пратэсту ўскрыў сабе вены. Пасля гэтага працэс зрабілі адкрытым.

Апошнія навіны