BE RU EN

Помста за пабрацімаў: Байцы УСУ паказалі відэа ўнікальнага бою

  • 17.10.2019, 9:59

Аперацыю ўкраінскія выведнікі спланавалі і паспяхова рэалізавалі з дапамогай іншых падраздзяленняў.

Выведнікі К-2 з 54-й механізаванай брыгады жорстка адпомсцілі за гібель двух украінскіх вайскоўцаў – Юрыя Грамовіча і Яраслава Ніканенкі ў аўторак, 15 кастрычніка, на Данбасе, паведамляе apostrophe.ua.

Адпаведнае відэа адказу апублікаванае на афіцыйнай старонцы брыгады ў Facebook.

"Найміты РФ штодня ажыццяўлялі падступныя абстрэлы пазіцый украінскіх абаронцаў. У сувязі з чым некаторыя падраздзяленні Узброеных Сілаў Украіны панеслі страты. Пасля чаго за справу ўзяліся выведнікі К-2", – гаворыцца ў подпісе да кадраў.

Удакладняецца, што аперацыю выведнікі К-2 спланавалі і паспяхова рэалізавалі з дапамогай іншых падраздзяленняў УСУ.

"Унікальнасць аперацыі ў тым, што адлегласць да пазіцый акупантаў складае 273 метры. Аперацыя прайшла паспяхова без стратаў з нашага боку", – дадаюць выведнікі.

Апошнія навіны