BE RU EN

Рада прыняла закон Зяленскага аб перазагрузцы Вярхоўнага Суда Украіны

  • 16.10.2019, 13:35

За законапраект у другім чытанні прагаласавалі 236 дэпутатаў.

Вярхоўная Рада прыняла 16 кастрычніка ў другім чытанні і цалкам законапраект №1008 «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны аб дзейнасці органаў судовага самакіравання», паведамляе gordonua.com.

За закон, які прадугледжвае перазагрузку Вярхоўнага Суда Украіны, прагаласавалі 236 народных дэпутатаў.

Згодна з законам, у выпадку яго падпісання прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, склад Вярхоўнага Суда будзе скарочаны з 200 да 100 суддзяў. Таксама ўносяцца змены ў дзейнасць Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіі суддзяў (ВККС). ВККС стане калегіяльным органам. Прапануецца скараціць колькасць чальцоў ВККС з 16 да 12.

Дэпутаты два дні разглядалі папраўкі, пададзеныя да другога чытання законапраекта, у першым чытанні дакумент прынялі 12 верасня.

Перад сённяшнім галасаваннем нардэп ад «Еўрапейскай салідарнасці» Івана Клімпуш-Цынцадзэ заявіла, што дакумент не адпавядае еўрапейскім нормам.

Зяленскі ўнёс у Раду законапраект №1008 29 жніўня. Амбасады ЕЗ і Канады раскрытыкавалі прапановы ўкраінскага прэзідэнта.

Дыпламаты, напрыклад, крытычна ацанілі намер скараціць колькасць суддзяў Вярхоўнага Суда і люстрыраваць прадстаўнікоў судовай галіны ўлады, якія займалі пасады ў перыяд прэзідэнцтва Пятра Парашэнкі.

Генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч заявіла пра занепакоенасць у сувязі з магчымымі наступствамі для незалежнасці судовай сістэмы Украіны.

Апошнія навіны