BE RU EN

Леанід Заіка: План ліквідацыі беднасці трэба аддаць на публічнае спаленне

  • 15.10.2019, 21:12

На думку эканаміста, гэта павінен зрабіць «наш любімы паэт Гуцарыеў».

Кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка выказаўся пра прыняты ўрадам план развіцця адсталых рэгіёнаў. У дакуменце, выкананне якога, на думку ўладаў, павінна ліквідаваць беднасць у рэгіёнах, прапісаныя 282 праекты агульным аб'ёмам інвестыцый больш за 10 млрд рублёў. Ільвіная доля гэтых праектаў (7,7 млрд рублёў) прыпадае на калійную галіну - аб'екты ў Петрыкаўскім і Любанскім раёнах, піша «Салідарнасць».

- Трэба аддаць гэты дакумент на публічнае спаленне. І яго павінен ажыццявіць наш любімы паэт Гуцарыеў, - заявіў Леанід Заіка ў праграме «Примус».

Як варыянт эканаміст прапанаваў аддаць гэты дакумент на рэцэнзаванне начальніку КДК Леаніду Анфімаву.

- Можа быць, узяць некалькі хлопцаў з кайданкамі, і дэпартаменту фінансавых расследаванняў па аўторках з 10 раніцы да абеду хадзіць па калідорах урада, круціць на пальцы кайданкі і пытацца «Хлопцы, а ў вас усё ў парадку? Скажыце, хто там Гуцарыеву прапанаваў за такія бабкі?»

Апошнія навіны