BE RU EN

Наймацнейшы за паўстагоддзя тайфун дасягнуў галоўнага вострава Японіі

  • 12.10.2019, 20:26

На гэты момант вядома пра амаль 80 пацярпелых.

Магутны тайфун «Хагібіс», які абрынуўся на Японію ў суботу, 12 кастрычніка, дасягнуў галоўнай выспы краіны Хансю і набліжаецца да Токіа. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на японскія СМІ.

Паводле звестак тэлеканалу ANN, стыхія, якая прынесла на востраў Хансю парывы ветру да 60 м/с, рухаецца ў бок японскай сталіцы Токіа. Улады абвясцілі максімальны ўзровень небяспекі і пачалі эвакуацыю насельніцтва.

Як паведамляе тэлеканал NHK, ахвярамі тайфуну «Хагібіс» сталі ўжо прынамсі 2 чалавекі ў прэфектурах Гунма і Тыба. Таксама ёсць інфармацыя пра 77 пацярпелых у 26 японскіх прэфектурах. Яшчэ чацвёра зніклі без вестак у перефектурах Гума, Сідзуока, Нагана і Фукусіма.

Апошнія навіны