BE RU EN

Беларускамоўная студэнтка года стала тэлевядоўцай

  • 29.01.2019, 19:29

Студэнтка будзе вучыць гледачоў роднай мовы.

На гарадскім тэлеканале «Гродна плюс» 28 студзеня выйшаў новы беларускамоўны праект пад назвай «5 хвілін па-беларуску», паведамляе hrodna.life.

Аўтарам праграмы з'яўляецца студэнтка філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Радковіч.

У праграме вядучая знаёміць тэлегледачоў з цікавымі беларускімі словамі.

Аляксандра Радковіч родам са Слоніму. Вучыцца ў Горадні ў ГрДУ імя Янкі Купалы на філалагічным факультэце. У 2017 годзе стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2017». У жыцці актыўна выкарыстоўвае беларускую мову.

Апошнія навіны