BE RU EN

Клімкін: Барацьба венесуэльцаў нагадвае мне драйв часоў Майдана

  • 24.01.2019, 21:51

Украіна падтрымлівае тых, хто бароніць права на свабодную будучыню Венесуэлы, заявіў кіраўнік украінскага МЗС.

Украіна падтрымлівае венесуэльцаў, якія бароняць права на свабодную будучыню, і асуджае рэзкую рэакцыю ўладаў на пратэсты. Пра гэта 24 студзеня напісаў у Twitter міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

«У кожнага свой шлях да свабоды і годнасці. Імкнуся пазбягаць параўнанняў у знешняй палітыцы, але барацьба венесуэльцаў чымсьці нагадвае мне наш драйв часоў Майдана. Мы павінны падтрымаць дух свабоды і справядлівасці і тых, хто бароніць сваё права на свабодную будучыню», - адзначыў міністр.

Сілавыя меры супраць удзельнікаў антыўрадавых выступаў - самы кароткі шлях для страты легітымнасці ўладаў, мяркуе кіраўнік МЗС.

«Разлічваем на Нацыянальную асамблею і мудрасць яе кіраўніка Хуана Гуаідо для выхаду з палітычнага крызісу», - падкрэсліў Клімкін.

Апошнія навіны