BE RU EN

Фінляндыя ўзняла самалёт на перахоп расейскіх знішчальнікаў

  • 24.01.2019, 21:25

Для перахопу самалётаў па трывозе быў падняты шматмэтавы знішчальнік F/A-18.

Фінляндыя 24 студзеня падымала самалёт для перахопу двух расейскіх знішчальнікаў Су-24, вынікае з паведамлення вайскова-паветраных сілаў гэтай краіны ў Twitter.

«Шматмэтавы знішчальнік F/A-18 быў узняты на трывогу для перахопу двух знішчальнікаў Suhoi SU-27 ВПС Расеі ў міжнароднай паветранай прасторы над Фінскім залівам», - гаворыцца ў паведамленні.

Інцыдэнт адбыўся а 11:30 раніцы.

Пазней удзень Швецыя паведаміла пра парушэнне расейскімі самалётамі сваіх паветраных межаў. 19 студзеня бамбавік Іл-20 і два знішчальнікі тыпу Су-27 на час без дазволу зайшлі ў паветраную прастору краіны на поўдзень ад горада Карлсхамн у правінцыі Блекінге. Гэты інцыдэнт шведскія ўзброеныя сілы палічылі парушэннем і далажылі пра яго свайму ўраду.

Апошнія навіны