BE RU EN

«Украінскага шпіёна» Шаройку перавялі з СІЗА КДБ у бабруйскую калонію

  • 22.01.2019, 21:03

Гэта адбылося яшчэ да Новага года.

Украінскага журналіста Паўла Шаройку, асуджанага на абвінавачванне ў шпіянажы, перавялі з СІЗА КДБ у бабруйскую калонію №2. Гэта адбылося яшчэ да Новага года, распавёў для euroradio.fm амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма.

З ягоных слоў, з Шаройкам у калоніі ўжо сустракалася жонка, а 23 студзеня яго павінен наведаць консул Украіны.

Паўла Шаройка, які працаваў у Беларусі карэспандэнтам Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны, у кастрычніку 2017 года затрымаў КДБ. Яго абвінавацілі ў шпіянажы і стварэнні агентурнай сеткі ў Беларусі. Закрыты суд прызначыў украінцу некалькі гадоў зняволення. Пазней дыпламаты паведамілі, што яму прысуджана «больш за восем гадоў».

Апошнія навіны