BE RU EN

Міністр сацыяльнай палітыкі Украіны: У Польшчы працуе два мільёны ўкраінцаў

  • 21.01.2019, 21:12

Блізу мільёна ўкраінцаў працуюць у Польшчы нелегальна.

На сённяшні дзень у Польшчы працуе два мільёны ўкраінцаў. Пра гэта ў інтэрв'ю «РБК-Украина» распавёў міністр сацыяльнай палітыкі Украіны Андрэй Рэва.

«З іх мільён легальна, з гэтага мільёна толькі 400 тысяч плацяць адзіны сацыяльны ўнёсак, а астатнія па той жа схеме, што і ў Літве, з даведкай аб выплатах АСУ ва Украіне. Тыя, хто наогул нелегальна працуе, - гэта сезонныя рабочыя», - адзначыў Рэва.

Ён дадаў, што Украіна рыхтуе пагадненне з Польшчай, каб процідзейнічаць праблеме з выплатай АСУ.

У жніўні 2018 года пасол Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца паведамляў, што ў Польшчы працуе і пражывае больш за мільён украінцаў.

Апошнія навіны