BE RU EN

«Прафзвяз РЭП, як кажуць у народзе, - гэта рэальная эфектыўная дапамога»

  • 16.01.2019, 16:25

Незалежны прафзвяз дапамог звольніцца працаўніцы «Еўраопта».

Адміністрацыя сеткі «Еўраопт» пайшла насустрач прафзвязу РЭП і аператыўна развязала пытанне са звальненнем Ірыны Патапянок, чальца прафзвязу РЭП.

Намесніца загадчыцы вытворчасцю крамы «Еўраопт» з Жодзіна Ірына Патапянок ужо падавала заяву ў адміністрацыю «Еўраопта» аб звальненні - паабяцалі звольніць 27 снежня 2018 года, аднак раптам высветлілася, што заява работніцы «згубілася», піша praca-by.info. Пасля гэтага І.Патапянок звярнулася ў РЭП з вядомай просьбай: дапамагчы звольніцца з крамы.

Прычынай звальнення стала тое, што Ірына Патапянок знайшла больш выгадную працу ў Маскве, аднак прапанова мае абмежаваны тэрмін дзеяння. Жанчына прыйшла ў менскі офіс прафзвязу РЭП з просьбай аператыўна дапамагчы са звальненнем і ўступіла ў шэрагі прафзвязу РЭП.

Прававы інспектар Юрый Белякоў звязаўся з кіраўніцтвам сеткі «Еўраопт», якое пайшло насустрач прафзвязу і прызначыла дату звальнення - 21 студзеня 2019 года.

- Кіраўніцтва «Еўраопта» пазітыўна адрэагавала на канкрэтныя абставіны. Спадзяемся, адміністрацыя сеткі і надалей будзе паступаць у адпаведнасці з заканадаўствам і ўжо дакладна не стане «губляць» заявы сваіх работнікаў. Ірына Патапянок была вельмі здзіўленая аператыўнасцю рэакцыі, якая рушыла ўслед. Гэты выпадак яшчэ раз пацвердзіў: РЭП, як кажуць у народзе, - гэта рэальная эфектыўная дапамога, - адзначыў Юрый Белякоў.

Апошнія навіны